Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскае віно ўвайшло ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстаражытнейшае ў сьвеце


Грузінскае віно ўпісалі ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самае старажытнае ў сьвеце. Як паведамляецца на сайце кнігі, рэкорд быў зафіксаваны дзякуючы адкрыцьцю археолягаў.

Група навукоўцаў правяла археалягічныя раскопкі ў двух старажытных паселішчах у 50 кілямэтрах ад Тбілісі, якія адносяцца да пэрыяду прыблізна 6000-5800 гадоў да н. э.

У ходзе раскопак былі выяўленыя два сасуды, якія зьмяшчаюць рэшткі вадкасьці, што захоўвалася ў іх. Хімічны аналіз паказаў, што ёмістасьці выкарыстоўваліся для фэрмэнтацыі, вытрымкі і захоўваньня віна.

Раней самым старажытным віном лічыўся напой з Ірану, датаваны 5400-5000 гадамі да н. э.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG