Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны прыём заявак на конкурс «Эўравізія-2018»


Naviband выступае ў паўфінале конкурсу «Эўравізія-2017»

Падавацца на ўдзел у нацыянальным адборачным туры можна да 26 сьнежня.

Пачатак прыёму заявак абвясьціла Белтэлерадыёкампанія.

Паводле правілаў, адбор адбываецца ў два этапы: разгляд заявак і праслухоўваньне і фінал. Журы праводзіць адкрытае праслухоўваньне прэтэндэнтаў да 14 студзеня. У фінал трапяць ня больш за 15 удзельнікаў, а трансьляваць яго будуць не пазьней за 1 сакавіка 2018 году.

Сёлета міжнародны конкурс «Эўрабачаньне-2018» пройдзе ў траўні ў Лісабоне (Партугалія). Паўфіналы адбудуцца 8 і 10 траўня, фінал — 12 траўня. У 2017 беларускі гурт Naviband заняў 17-е месца ў фінале конкурсу, пазмагаўшыся з выканаўцамі з 26 краін. Перамог Салвадор Сабрал з Партугаліі.

Песьня Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук «Гісторыя майго жыцьця» набрала 83 балы. Максымальную ацэнку — 12 балаў — беларусам далі Азэрбайджан і Ўкраіна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG