Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўручаюць прэміі Алеся Адамовіча і Карласа Шэрмана. ЖЫВЫ РЭПАРТАЖ


Мэдаль прэміі Алеся Адамовіча

27 лістапада ў Менску ўручаць дзьве прэміі: імя Карласа Шэрмана — за найлепшы пераклад, імя Алеся Адамовіча — за найлепшы публіцыстычны твор, прысьвечаны актуальным праблемам сучаснасьці.

Прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаў сёлета Зьміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Прэмію імя Алеся Адамовіча заснавалі Беларускі ПЭН-цэнтар і сродкамі масавай інфамацыі ў студзені 1995 году. Першым старшынём журы быў народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў.

У розныя гады ляўрэатамі прэміі станавіліся свабодаўцы Валянцін Жданко, Віталь Цыганкоў, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа, Ганна Соўсь, Віталь Тарас, Сяргей Навумчык, Уладзімер Арлоў (за «Імёны Свабоды»).

Сёлета прэмія ўручаецца дзякуючы нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч, а хто стане ляўрэатам — вызначае рада Беларускага ПЭН-цэнтру.

Прэмію імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу заснавалі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-Цэнтар і Міжнародны дабрачынны фонд «Вяртаньне» ў 2016 годзе.

Першым ляўрэатам летась стаў Якуб Лапатка за пераклад зь фінскай мовы карэла-фінскага эпасу «Калевала».

Сёлета ў шорт-лісьце — 8 намінантаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG