Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Гедройця атрымаў Зьміцер Бартосік


У Менску 31 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Уладальнікам галоўнай узнагароды і чэку на 5000 эўра стаў Зьміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы». Кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Зьміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы (PDF)

  • 2 месца — Людміла Рублеўская, аўтарка кнігі «Дагератып».
  • 3 месца — Адам Глобус, аўтар кнігі «Зваротная пэрспэктыва».

Папярэднія пераможцы

  • Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012),
  • Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013),
  • Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014),
  • Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015).
  • Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).


Крэўскі замак ва ўласным двары. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка

Прэмія імя народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная ў 2011-м. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу мастацкай прозы, выдадзеную ў мінулым годзе.

ТЭСТ. 10 пытаньняў пра Прэмію Гедройця

Аўтар кнігі, якая заняла трэцяе месца, атрымае публікацыю кнігі ў выдавецтвы «Кнігазбор»; другое — творчую стыпэндыю ў Доме творчасьці пісьменьнікаў на высьпе Готлянд у Швэцыі; пераможца прэміі — чэк на 5000 эўра. Фундатары прэміі — Фонд «Вяртаньне» і Польскі інстытут у Менску.

«Спачатку быў вельмі натхнёны, потым — вельмі расчараваны». Як атрымаць Гедройця і застацца пісьменьнікам

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG