Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Швэцыі распавяла, чаму швэдзкія турысты ня едуць у Беларусь


Крыстына Юганэсан узяла ўдзел ва ўрачыстасьці з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі ў адзінай у Беларусі дзейснай лютэранскай кірсе ў Горадні.

Як адзначыў пастар Павал Татарнікаў, амбасадарка Швэцыі наведала кірху невыпадкова. У Швэцыі Лютэранская царква доўгі час лічылася дзяржаўнай.

Крысьціна Юханэсан
Крысьціна Юханэсан

Журналісты пацікавіліся ў дыпляматкі, чаму ў Горадню па бязьвізавай пяцідзённай праграме не прыяжджаюць швэдзкія турысты. На гэта спадарыня Юганэсан заўважыла, што Швэцыя, як і Беларусь, невялікія краіны і ім, маўляў, патрэбна шмат працаваць над тым, каб пра іх ведалі за мяжой. Швэцыя, паводле яе, гэтым вельмі шмат займаецца.

«Вядома, швэды зараз няшмат ведаюць пра Беларусь, але ў Менску мы ўжо бачым усё болей швэдаў. Пяць дзён бязь візы гэта вельмі добра, але гэта замала, каб ехаць яшчэ далей за Менск. Калі было б хаця б 8-10 дзён, то я ўпэўнена, што швэды дабавілі б яшчэ адзін горад у сваёй паездцы па Беларусі» — сказала Крыстына Юганэсан.

Ёрґен Ліндстрэм
Ёрґен Ліндстрэм

Закрыўў урачыстасьць у кірсе канцэрт швэдзкага арганіста Ёрґена Ліндстрэма. Выпускнік Каралеўскага музычнага каледжу ў Стакгольме выканаў творы Дытэрыха Букстэгудэ, Югана Гэльміха Румана, Оскара Ліндбэрґа і Ґустафа Гэґа. Гарадзенская публіка падзякавала яму воплескамі стоячы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG