Сьледчы камітэт заявіў, што мэдычныя дасьледаваньні не пацьвердзілі атручэньняў і алергічных рэакцый на споры грыбоў у пацярпелых супрацоўнікаў прадпрыемства па вырошчваньні грыбоў у Крычаўскім раёне.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя чарговым разносам, які Аляксандар Лукашэнка зрабіў сваім чыноўнікам.
Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла, што на вуліцы Ўбарэвіча ў Менску на тэрыторыі ясьляў-садку № 292 злавілі тыгровага пітона.
Расейскі Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы аб сэксуальным гвалце над выхаванцамі гарадзкога цэнтра для дзяцей-сірот.
Сьвятары Рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) у амэрыканскім штаце Пэнсыльванія больш за 70 гадоў гвалтавалі дзяцей, ахвярамі сталі больш за тысячу чалавек.
«На жаль, выглядае, што ў нас няма дамовы зь БелТА»
У Брытаніі высьветлілі асобу кіроўцы, які напярэдадні зьдзейсьніў наезд на пешаходаў ля будынку парлямэнту ў Лёндане. Гэта 29-гадовы грамадзянін Брытаніі суданскага паходжаньня Саліх Хатэр — паведамляе BBC са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.
Маленькая труна стаіць у хаце Рабцэвічаў у вёсцы Вялікія Круговічы. Сюды ідуць аднавяскоўцы са спачуваньнямі. «Сказалі, што ўсё, што мы маглі зрабіць, мы зрабілі... Гэта значыць, што нічога не маглі зрабіць — проста забілі дзіця»
Ствараліся «фэйкавыя» атрады, прапановы працы ігнараваліся, дзеці працавалі без дазволу бацькоў, без інструктажу і навучаньня, заробкі плацілі несвоечасова… Але падобна, за гэта нікога не пакараюць.
Упраўленьне ДАІ УУС Менаблвыканкаму 14 жніўня аштрафавала адказнага сакратара КХП-БНФ, кіраўніка грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты Алеся Чахольскага за стварэньне аварыйнай сытуацыі ля рэстарацыі «Поедим поедим» у Курапатах.
Больш за 30 чалавек загінулі пры абрушэньні моста на аўтамагістралі ў горадзе Генуя на поўначы Італіі.
Сьледчы камітэт па Менскай вобласьці завёў крымінальную справу аб катаваньнях на былую супрацоўніцу аддзелу адукацыі аднаго з раёнаў Меншчыны
У Генуі, на поўначы Італіі, абрынуўся аўтамабільны мост вышынёй 50 мэтраў. Міністар транспарту назваў гэта «велізарнай трагедыяй». Ратавальнікі паведамілі як найменей пра 35 загінулых і 14 цяжка параненых, але дакладных дадзеных аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.
13 жніўня ў Ганцавічах памёр двухмесячны хлопчык, пасьля таго як яму ўкалолі плянавыя прышчэпкі. 14 жніўня Свабодзе стала вядома, што прынамсі яшчэ адна дзяўчынка такога ж узросту трапіла ў рэанімацыю.
Машына ўехала ў бар'ер бясьпекі каля брытанскага парлямэнту ў Лёндане, параніўшы некалькі чалавек.
13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне пасьля плянавай вакцынацыі памерла двухмесячнае дзіця, паведамілі ў Сьледчым камітэце.
Дзьве легкавыя машыны і маршрутнае таксі сутыкнуліся на праспэкце Незалежнасьці ў Менску 13 жніўня.
На адным з падразьдзяленьняў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў піпені затрымана некалькі супрацоўнікаў.
Больш за 300 чалавек пацярпелі, калі абрынуўся драўляны памост на музычным фэсьце ў гішпанскім горадзе Віга.
У Крычаўскім раёне атруціліся работнікі прадпрыемства па вырошчваньні грыбоў шыітаке. Некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі. Пра гэта ў рэдакцыю Tut.by паведамілі чытачы. Інфармацыю пацьвердзілі ў Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
90 аўганскіх вайскоўцаў і 13 мірных жыхароў загінулі на ўсходзе Аўганістану ў Газьні ў выніку сутыкненьня з байцамі радыкальнага руху «Талібан». Сотні чалавек атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляюць аўганскія і міжнародныя сродкі масавай інфармацыі. Страты сярод талібаў не ўдакладняюцца.
ФБР падазрае Расею ў дачыненьні да беспарадкаў у Шарлотсвілі, штат Вірджынія, у 2017 годзе. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу CNN заявіў член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Том Гарэт.
Дзесяць чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў Манчэстэры. Інцыдэнт адбыўся пасьля гарадзкога карнавалу.
Актывістку Тацьцяну Кім затрымала міліцыя каля Курапатаў, дзе працягваецца акцыя пратэсту супраць рэстарану «Поедем поедим».
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу на востраве Ламбок у Інданэзіі ўзрасла да 387, раненьні атрымалі больш за 13 тысяч чалавек.
На заводзе вайсковага абсталяваньня ў брытанскім горадзе Солсбэры, дзе былі атручаныя былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, адбыўся выбух, паведамляе The Independent са спасылкай на заяву паліцыі.
Празь некаторы час пасьля ўзьлёту самалёт пацярпеў крушэньне ў заліве П’юджэт, пасажыраў на борце не было.
Страйк пілётаў ірляндзкай бюджэтнай авіякампаніі Ryanair прайшоў 10 жніўня ў пяці краінах Эўропы.
У Берасьці сьледчыя высьвятляюць абставіны ДТЗ з удзелам вайсковага аўтамабіля.
Шляхаправод на МКАД у Лошыцы, які прасеў, ад 11 жніўня цалкам закрыюць для руху.
Паліцыя гораду Фрэдыктан на ўсходзе Канады паведаміла, што прынамсі 4 чалавекі забітыя падчас страляніны.
У Горадні адбылася цісканіна, калі 10 жніўня адкрывалі новую краму ўжываных рэчаў.
Амбасада Беларусі ў Расеі падключылася да пошуку беларускіх байдарачнікаў, якія зьніклі ў Карэліі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дыпляматычнага прадстаўніцтва.
Бесьпілётнік маніторынгавай місіі АБСЭ на Данбасе зафіксаваў перасоўваньне вайсковай тэхнікі праз расейска-ўкраінскую мяжу.
Некалькі акторак абвінавацілі галівудзкага актора і прадусара Стывэна Сігала ў сэксуальных дамаганьнях.
Менскае «Дынама» перамагло ў матчы зь лікам 4-0. Пасьля матчу карэспандэнт Свабоды Антон Трафімовіч вядзе жывы рэпартаж каля стадыёну.
#журналистынехакеры — такі хэштэг запусьціў у сацыяльных сетках сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Human Constanta Аляксей Казьлюк. Радыё Свабода пацікавілася ў яго, як ён ацэньвае абвінавачваньні ў межах «справы БелТА» і як суадносіцца хада гэтай справы зь міжнароднай практыкай барацьбы з кампутарнай злачыннасьцю. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст
Увечары 9 жніўня, перад матчам трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы паміж менскім «Дынама» і пецярбурскім «Зэнітам» расейскія футбольныя фанаты прайшліся па цэнтры Менску.
Пасьля допыту галоўную рэдактарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН адвезьлі ў менскі ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Паведамленьне пра затрыманьне журналісткі зьявілася аб 11 гадзіне 9 жніўня.
IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня выказаўся пра затрыманьні журналістаў.
Яшчэ больш за 60 чалавек дастаўленыя ў бальніцу з раненьнямі
Палітычныя арганізацыі Беларусі ў той ці іншай форме выказаліся па «справе БелТА». Усе заявы былі зробленыя ў першыя дні, а часам і гадзіны, калі пачаліся затрыманьні ў «справе БелТА».
Асноўныя інфармацыйныя рэсурсы суседняй краіны паведамляюць пра затрыманьні журналістаў у Беларусі пераважна ў інфармацыйным ключы, без ацэнак і праяў асуджэньня або салідарнасьці.
На днях дырэктара ААТ «Агракамбінат „Паўднёвы“» затрымалі за хабар. Пра гэта піша партал «Сильные новости».
За 4 гадзіны да выступу пісьменьніца была занесеная ў базу дадзеных украінскага сайту «Міратворац» нібыта за «прапаганду, накіраваную на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці і маніпуляваньне грамадзка значнай інфармацыяй» падчас выступу ў Брукліне ў 2016 годзе, паведамляе УНІАН.
У Саудаўскай Арабіі ўкрыжавалі чалавека, асуджанага на сьмерць. Рэдкую для каралеўства форму пакараньня выкарысталі пасьля спрэчкі з Канадай, якая заклікала Саудаўскую Арабію выконваць правы чалавека
Увечары 8 жніўня пасьля допыту ў Сьледчым камітэце выйшлі на волю супрацоўнікі Realt.by.
Амаль тры гадзіны дапытвалі 8 жніўня заснавальніка парталу Tut.by Юрыя Зісера па «справе БелТА». Ён даў падпіску аб неразгалошваньні.
Затрыманьне адбылося каля вёскі Бараўляны, калі група актывістаў вярталася дадому ў Віцебск пасьля варты каля рэстарацыі «Поедем поедим» побач з Курапатамі. Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву адвезьлі ў бараўлянскі пастарунак.
Каля турмы на Акрэсьціна пакуюць перадачы калегі і сябры затрыманых журналістаў Tut.by і БелаПАН.
Загрузіць яшчэ