Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК заявіў, што на прадпрыемстве па вырошчваньні грыбоў ніхто не труціўся


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт заявіў, што мэдычныя дасьледаваньні не пацьвердзілі атручэньняў і алергічных рэакцый на споры грыбоў у пацярпелых супрацоўнікаў прадпрыемства па вырошчваньні грыбоў у Крычаўскім раёне.

Што адбылося?

З 7 па 12 жніўня 13 супрацоўнікаў прадпрыемства «Інфэн» зьвярнуліся ва ўстановы аховы здароўя. 8 зь іх шпіталізавалі. Інфармацыю пра атручэньне 13 жніўня пацьвердзілі Tut.by у Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. На момант публікацыі ў шпіталі застаецца 1 чалавек.

Крычаўскі раённы аддзел СК праводзіць праверку, падчас якой будзе вывучана мэдычная дакумэнтацыя і запатрабаваны вынікі дасьледаваньняў Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. Па выніках праверкі будзе прынятае канчатковае мэдычнае рашэньне.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG