Больш за 30 чалавек загінулі пры абрушэньні моста на аўтамагістралі ў горадзе Генуя на поўначы Італіі.
Італьянская прэса са спасылкай на выратавальнікаў і мэдыкаў паведамляе, што падчас абвальваньня на мосьце магло знаходзіцца ад 10 да 20 аўтамабіляў.
Мост Марандзі абрынуўся на дамы і чыгуначныя шляхі, над якімі ён быў пабудаваны 60 гадоў назад.
На відэа – ратавальная апэрацыя.
Мост быў названы ў гонар Рыкарда Марандзі, вопытнага інжынэра, па чыіх праектах пабудавана ў Італіі пабудавана шмат мастоў. У 2016 годзе мост прайшоў рэканструкцыю.
Міністар транспарту Італіі Даніла Танінэлі назваў тое, што адбылося «велізарнай трагедыяй».