Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: ФБР заявіла аб датычнасьці Расеі да беспарадкаў нацыяналістаў у Шарлотсвілі год таму


Акцыя неанацыстаў у Шарлотсвілі, штат Вірджынія, ЗША. 11 жніўня 2017 году.
Акцыя неанацыстаў у Шарлотсвілі, штат Вірджынія, ЗША. 11 жніўня 2017 году.

ФБР падазрае Расею ў дачыненьні да беспарадкаў у Шарлотсвілі, штат Вірджынія, у 2017 годзе. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу CNN заявіў член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Том Гарэт.

Па словах Гарэта, два месяцы таму ён знаходзіўся на закрытым пасяджэньні ФБР з удзелам дырэктара бюро Крыстафэра Рэя. Кангрэсмэн запытаў, ці зьвязанае ўмяшаньне Расеі з падзеямі ў Шарлотсвілі, і атрымаў сьцьвярджальны адказ. Атрыманая інфармацыя не зьяўляецца сакрэтнай, падкрэсьліў Гарэт.

Па зьвестках газэты The Wall Street Journal, падчас падзей у Шарлотсвілі праз зьвязаныя з Расеяй падстаўныя акаўнты ў Facebook распаўсюджвалася расісцкая прапаганда.

Расейскія ўлады заяву кангрэсмэна пакуль не пракамэнтавалі.

12 жніўня 2017 году ў Шарлотсвілі прайшла масавая акцыя нацыяналістаў. Прычынай для беспарадкаў паслужыла рашэньне гарадзкіх уладаў дэмантаваць помнік генэралу Робэрту Лі, які ўзначальваў сілы Канфэдэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША ў 1861-1865 гадах. Пратэст правых перарос ў сутыкненьні зь іх сапернікамі. У выніку загінуў адзін чалавек, больш за 30 атрымалі раненьні. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп тады асудзіў дзеяньні нацыяналістаў, але адзначыў, што ў гвалце вінаватыя абодва бакі. Гэтым ён выклікаў крытыку ў свой адрас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG