Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вашы грошы»: Цытрусавыя за пяць гадоў падаражэлі на 92%, пеністае віно — на 70%


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Адбылося падаражаньне ў Беларусі дзьвюх папулярных навагодніх прадуктаў — цытрусавай садавіны і пеністага віна.

Пра падаражэньне напісаў праект «Вашы грошы».

Паводле зьвестак Белстату, сярэдні раздробны кошт цытрусавых вырас са сьнежня 2024 году да лістапада 2025-га з 7,25 да 7,81 рубля (+7,7%), пеністае віно — з 18,03 да 20,89 рубля (15,9%).

«Самае цікавае відаць на доўгай дыстанцыі — і тут „навагодняя дробязь“ ператвараецца ў важкую нагрузку для кашалька. Калі параўнаць са сьнежнем 2021 году, сярэдні кошт цытрусавых вырас з 4,07 да 7,81 рубля — на 92%. Пеністае віно — з 12,32 да 20,89 рубля, гэта значыць прыкладна на 70%», — гаворыцца ў публікацыі.

«У перакладзе на бытавую лёгіку гэта азначае, што мандарыны сталі менш даступнымі — іх цана расла хутчэй за даходы насельніцтва, і кожны кіляграм усё больш „адкусвае“ ад бюджэту сям'і. Пеністае трымаецца бліжэй да дынамікі заробкаў і менш б’е па кішэні. Часткова гэта тлумачыцца тым, што значная доля прапановы алькаголю фарміруецца ўнутры краіны, і цэны на яго рэгулююцца, а значыць, менш залежаць ад вонкавых цэнавых шокаў і лягістыкі», — адзначаюць экспэрты.

Канал зьвяртае ўвагу на тое, што «сьвяточны кошык» прадуктаў даражэе нераўнамерна.

«Наконт пеністых вінаў разьбежыца за пяць гадоў вельмі паказальная: у Менскай вобласьці рост склаў усяго 37%, а ў Віцебскай — 106%, гэта значыць цана падвоілася», — паведамляецца ў публікацыі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG