Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаваны тэракт ля парлямэнту ў Лёндане: высьветлілі асобу нападніка


У Брытаніі высьветлілі асобу кіроўцы, які напярэдадні зьдзейсьніў наезд на пешаходаў ля будынку парлямэнту ў Лёндане. Гэта 29-гадовы грамадзянін Брытаніі суданскага паходжаньня Саліх Хатэр — паведамляе BBC са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

Журналісты з адкрытых крыніц высьветлілі, што Хатэр пераехаў у Брытанію каля 5 гадоў таму, жыў у Бірмінгеме, дзе працаваў мэнэджэрам у краме. У Судане ён скончыў унівэрсытэт. Пра яго магчымыя сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі не вядома.

Паліцыя разглядае інцыдэнт, у выніку якога пацярпелі тры чалавекі, як тэракт. Пры гэтым адзначаецца, што Хатэр адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам. За апошнія паўтара года гэта ўжо чацьвёрты выпадак наўмысных наездаў на пешаходаў у Брытаніі, якія былі кваліфікаваныя як тэракты. Іх зьдзяйсьнялі, як правіла, людзі, зьвязаныя з радыкальнымі ісламісцкімі арганізацыямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG