Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Манчэстэры: дзесяць чалавек пацярпелі


Ілюстрацыйнае фота

Дзесяць чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў Манчэстэры. Інцыдэнт адбыўся пасьля гарадзкога карнавалу.

Узброеная паліцыя прыбыла па выкліку ў 2.30 ночы на Клэрмант-роўд, якая разьмешчана ў раёне Мас-сайд на поўдні горада. Раней у суботу ў Манчэстары праходзіў Карыбскі карнавал.

Нападніку ўдалося схавацца. Наведнікі атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

Лекары запэўніваюць, што жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае, паведамляе тэлеканал Sky News.

Ахвяраў удалося ўнікнуць, бо напад адбыўся пасьля заканчэньня карнавалу і людзі пачалі разыходзіцца.

Асоба злачынцы і яго матывы пакуль ня высьветленыя. Паліцыя вядзе сьледзтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG