Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне дзіця памерла ад плянавай прышчэпкі


13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне пасьля плянавай вакцынацыі памёр двухмесячны хлопчык, паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Пасьля двух прышчэпак дзіця стала задыхацца. Хлопчык памёр пасьля шпіталізацыі ў Ганцавіцкай раённай больніцы, піша Ганцавіцкі час.

Паводле галоўнага лекара Ганцавіцкага раённага шпіталю Вадзіма Сошкі, хуткая прыехала за кароткі час. Прышчэпку дзіцяці рабіў мэдычны супрацоўнік з 30 гадовым досьведам і «ніколі ніякіх нараканьняў не было».

«Дзіця абсалютна здаровае было... Што здарылася — гэта павінны ўжо высьветліць экспэрты», — сказаў Вадзім Сошка.

Прышчэпку рабіў супрацоўнік Агарэвіцкай амбуляторыі, які прыехаў для агляду дзяцей на фельчарска-акушэрскі пункт у вёску Вялікія Круговічы.

СК высьвятляе акалічнасьці здарэньня, сьледчыя канфіскавалі мэдычныя дакумэнты і лекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG