Паліцыя гораду Фрэдыктан на ўсходзе Канады паведаміла, што прынамсі 4 чалавекі забітыя падчас страляніны. Абставіны інцыдэнту пакуль няясныя.
Паліцыя заклікала людзей заставацца дома.
Пазьней паліцыя паведаміла, што затрымала аднаго падазраванага. Працягваецца паліцэйская апэрацыя, і людзей па-ранейшаму просяць пазьбягаць раёну, дзе адбылася страляніна.
Урэшце зьявілася паведамленьне, што небясьпека мінула. Два з забітых чатырох чалавек былі паліцыянтамі.