Дзьве легкавыя машыны і маршрутнае таксі сутыкнуліся на праспэкце Незалежнасьці ў Менску 13 жніўня.
Каля ЦУМа сутыкнуліся Toyota Camry, Nissan X-Trail і маршрутнае таксі, піша Tut.by са спасылкай на відавочцаў.
Па інфармацыі ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, у аварыі пацярпелі 4 чалавекі, траіх зь іх шпіталізавалі. На месцы здарэньня працуюць ратавальнікі, рух па праспэкце Незалежнасьці ў раёне ЦУМа ўскладнены.