Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША работнік авіякампаніі скраў пасажырскі самалёт


Ілюстрацыйнае фота. Пасажырскі самалёт кампаніі Alaska Airlines
Ілюстрацыйнае фота. Пасажырскі самалёт кампаніі Alaska Airlines

Празь некаторы час пасьля ўзьлёту самалёт пацярпеў крушэньне ў заліве П’юджэт, пасажыраў на борце не было.

Работнік авіякампаніі скраў з аэрапорта Сіэтла (штат Вашынгтон) пасажырскі самалёт Bombardier Q400. Самалёт упаў у заліве П’юджэт. Пра гэта ў суботу паведамляецца ў афіцыйным паведамленьні аэрапорта ў Twitter.

Адзначаецца, што самалёт зьдзейсьніў несанкцыянаваны вылет без пасажыраў на борце.

Праца аэрапорта была часова прыпыненая, але ўжо аднавілася. Падрабязнасьці здарэньня высьвятляюцца, на месца прыбылі прадстаўнікі Берагавой аховы ЗША.

Авіякампанія Horizon Air уваходзіць у склад холдынгу Alaska Air Group, часткай якога таксама зьяўляецца магістральны перавозчык Alaska Airlines.

У паведамленьні Alaska Airlines у Twitter гаворыцца, што здарэньне адбылося ў аэрапорце Сіэтла каля 8 гадзінаў вечара ў пятніцу, 10 жніўня (прыкладна 5 раніцы па менскім часе 11 жніўня). Разьбіўся самалёт каля выспы Кетрон.

Як напісаў пазьней у Twitter шэрыф акругі Пірс Пол Пастар, празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту для перахопу самалёта накіравалі два зьнішчальнікі F-15 амэрыканскіх Вайскова-паветраных сіл, якія вялі яго да месца крушэньня. Пры гэтым крушэньне самалёта адбылося па не залежных ад вайсковых пілётаў прычынах.

Паліцыя абвергла вэрсію тэракту. Асоба мужчыны, які скраў самалёт, устаноўленая: гэта быў 29-гадовы жыхар акругі Пірс, які меў суіцыдальныя схільнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG