Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі ўкрыжавалі асуджанага пасьля спрэчкі з Канадай аб правах чалавека


Кароль Саудаўскай Арабіі Салман бін Абдул-Азіз
Кароль Саудаўскай Арабіі Салман бін Абдул-Азіз

У Саудаўскай Арабіі ўкрыжавалі чалавека, асуджанага на сьмерць. Рэдкую для каралеўства форму пакараньня выкарысталі пасьля спрэчкі з Канадай, якая заклікала Саудаўскую Арабію выконваць правы чалавека і вызваліць актывістаў, якія выступаюць за правы жанчын.

Як перадае Associated Press, мужчына ўварваўся ў дом, страляючы з пісталета, і зарэзаў жанчыну, якая знаходзілася там. Яго абвінавацілі ў спробе згвалтаваньня, рабаваньні, крадзяжы зброі і боепрыпасаў. Пакараньне злачынцы было ўхваленае каралём Саудаўскай Арабіі Салманам бін Абдул-Азізам.

Укрыжаваньне як спосаб пакараньня ўжываецца ў Саудаўскай Арабіі параўнальна рэдка, звычайна прысуджаным да сьмерці адсякаюць галаву.

Саудаўская Арабія абвясьціла пасла Канады persona non grata, замарозіла гандлёвыя адносіны з гэтай краінай і заявіла аб адмене прамых авіярэйсаў у Таронта. Так улады каралеўства адрэагавалі на твіт міністра замежных спраў Канады Крысьціі Фрылэнд. Яна заклікала да вызваленьня актывісткі, якая выступае за правы жанчын. У Саудаўскай Арабіі гэты камэнтар палічылі «абуральным умяшаньнем» у справы каралеўства.

Аб масавым затрыманьні актывістаў, якія выступаюць за правы жанчын, распавялі на мінулым тыдні ў прадстаўніцтве вярхоўнага камісара ААН. Павожде іх дадзеных, улады Саудаўскай Арабіі з 15 траўня затрымалі як мінімум 15 актывістаў. Восем зь іх, як мяркуецца, ужо выйшлі на свабоду, лёс астатніх невядомы. Арыштаваных абвінавачвалі ў «падазроных кантактах з іншаземцамі», што можа пагражаць 20 гадамі турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG