Прадстаўнікі карэйскай фармацэўтычнай кампаніі LG Chem прыбудуць у Беларусь, каб ўзяць удзел у расьсьледаваньні сьмерці дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне.
Акторка і рэжысэрка Азія Арджэнта, якая адной зь першых заявіла аб сэксуальных дамаганьнях з боку галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна, выплаціла актору Джымі Бэнэту $380 тыс. за маўчаньне наконт дамаганьняў зь яе боку, паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы і судовыя дакумэнты.
«Вясельле на дзевяць чалавек, гэта хіба вясельле?»
Напярэдадні прэзыдэнт Аўганістану Ашраф Гані абвясціў «умоўнае» замірэньне з талібамі на рэлігійнае сьвята Курбан-Байрам. Агонь мелі спыніць сёньня, 20 жніўня. Але ён не сказаў, ці пагадзілася ўлада «Талібану» на гэта.
Невядомыя ў ноч на панядзелак абстралялі амбасаду ЗША ў сталіцы Турэччыны Анкары. Паводле паведамленьняў паліцыі і прадстаўнікоў амбасады, ніхто не пацярпеў.
Супрацоўнік патрульнай паліцыі і ўзброены нападнік загінулі ўначы 20 жніўня ў цэнтры ўкраінскага Харкава, паведамляе абласная паліцыя. Магчымыя матывы нападу на гарадзкую раду не называюцца.
У італьянскай Генуі 19 жніўня была завершаная апэрацыя пошуку загінулых пад заваламі аўтамабільнага моста, афіцыйная колькасьць загінулых дасягнула 43 чалавек, паведамляе Reuters.
«Мы стаялі ня ведаю колькі, папрасіла прысесьці, кажуць „не, вы будзеце стаяць“. Прысела, з-пад мяне выцягнулі крэсла, я ўпала на падлогу, ударылася… Хапалі так, што ў мяне драпіны і сінякі засталіся».
Аб пацярпелых не паведамляецца. Міністэрства абароны пакуль не камэнтавала здарэньне.
Пылавы віхраслуп зноў зафіксавалі ў Лідзе 18 жніўня – відэа прыроднай зьявы публікуюць у сацсетках. Аб пацярпелых або разбурэньнях не паведамлялася.
У падмаскоўнай Балашысе у суботу пакончыў з сабой 18-гадовы Раман Шынгаркін — сын былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Максіма Шынгаркіна.
Колькасьць ахвяраў пры абрушэньні моста ў Генуі ўзрасла да 41 чалавека: у ноч на суботу пад заваламі бэтону ратавальнікі выявілі аўтамабіль, у якім знаходзілася сямʼя з трох чалавек — бацькі і іх дзевяцігадовы дзіця.
У выніку аварыі тры чалавекі загінулі, 51 – шпіталізаваны.
Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васіль Юзэфовіч.
Актывіст Зьміцер Дашкевіч апублікаваў ў Facebook відэа вясельнай гулянкі, якая адбывалася ў комплексе з рэстаранам «Поедем поедим», які адкрылі каля месца сталінскіх расстрэлаў і пахаваньняў у Курапатах.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Сяргея Д., які 17 жніўня адкрыў страляніну ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну.
Свабода даведалася першыя падрабязнасьці пра Сяргея Д. з Івацэвіцкага раёну. Сёньня ён застрэліў аднаго міліцыянта, а другога параніў у жывот. Міліцыянты прыйшлі да яго спраўдзіць, як захоўваецца паляўнічая зброя.
У вёсцы Бабровічы вясковец зачыніўся ў хаце, не пускаў міліцыю, пагражаў спаліць будынак і пачаў страляць. У перастрэлцы былі параненыя два міліцыянты. Аб прычынах інцыдэнту пакуль не паведамляецца.
Карэйскі канцэрн LG Chem паведаміў Свабодзе, што яму невядома пра ніводзін выпадак сьмерці дзіцяці, прычынай якой стала б вырабленая ім прышчэпка Eupenta.
Як сьцьвярджае паліцыя, беларус падышоў да абэліску салдатам Арміі Краёвай, узяў усталяваны там польскі сьцяг і кінуў сваім сабакам, затым стаптаў яго сам.
Сьледчы камітэт заявіў, што мэдычныя дасьледаваньні не пацьвердзілі атручэньняў і алергічных рэакцый на споры грыбоў у пацярпелых супрацоўнікаў прадпрыемства па вырошчваньні грыбоў у Крычаўскім раёне.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя чарговым разносам, які Аляксандар Лукашэнка зрабіў сваім чыноўнікам.
Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла, што на вуліцы Ўбарэвіча ў Менску на тэрыторыі ясьляў-садку № 292 злавілі тыгровага пітона.
Расейскі Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы аб сэксуальным гвалце над выхаванцамі гарадзкога цэнтра для дзяцей-сірот.
Сьвятары Рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) у амэрыканскім штаце Пэнсыльванія больш за 70 гадоў гвалтавалі дзяцей, ахвярамі сталі больш за тысячу чалавек.
«На жаль, выглядае, што ў нас няма дамовы зь БелТА»
У Брытаніі высьветлілі асобу кіроўцы, які напярэдадні зьдзейсьніў наезд на пешаходаў ля будынку парлямэнту ў Лёндане. Гэта 29-гадовы грамадзянін Брытаніі суданскага паходжаньня Саліх Хатэр — паведамляе BBC са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.
Маленькая труна стаіць у хаце Рабцэвічаў у вёсцы Вялікія Круговічы. Сюды ідуць аднавяскоўцы са спачуваньнямі. «Сказалі, што ўсё, што мы маглі зрабіць, мы зрабілі... Гэта значыць, што нічога не маглі зрабіць — проста забілі дзіця»
Ствараліся «фэйкавыя» атрады, прапановы працы ігнараваліся, дзеці працавалі без дазволу бацькоў, без інструктажу і навучаньня, заробкі плацілі несвоечасова… Але падобна, за гэта нікога не пакараюць.
Упраўленьне ДАІ УУС Менаблвыканкаму 14 жніўня аштрафавала адказнага сакратара КХП-БНФ, кіраўніка грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты Алеся Чахольскага за стварэньне аварыйнай сытуацыі ля рэстарацыі «Поедим поедим» у Курапатах.
Больш за 30 чалавек загінулі пры абрушэньні моста на аўтамагістралі ў горадзе Генуя на поўначы Італіі.
Сьледчы камітэт па Менскай вобласьці завёў крымінальную справу аб катаваньнях на былую супрацоўніцу аддзелу адукацыі аднаго з раёнаў Меншчыны
У Генуі, на поўначы Італіі, абрынуўся аўтамабільны мост вышынёй 50 мэтраў. Міністар транспарту назваў гэта «велізарнай трагедыяй». Ратавальнікі паведамілі як найменей пра 35 загінулых і 14 цяжка параненых, але дакладных дадзеных аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.
13 жніўня ў Ганцавічах памёр двухмесячны хлопчык, пасьля таго як яму ўкалолі плянавыя прышчэпкі. 14 жніўня Свабодзе стала вядома, што прынамсі яшчэ адна дзяўчынка такога ж узросту трапіла ў рэанімацыю.
Машына ўехала ў бар'ер бясьпекі каля брытанскага парлямэнту ў Лёндане, параніўшы некалькі чалавек.
13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне пасьля плянавай вакцынацыі памерла двухмесячнае дзіця, паведамілі ў Сьледчым камітэце.
Дзьве легкавыя машыны і маршрутнае таксі сутыкнуліся на праспэкце Незалежнасьці ў Менску 13 жніўня.
На адным з падразьдзяленьняў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў піпені затрымана некалькі супрацоўнікаў.
Больш за 300 чалавек пацярпелі, калі абрынуўся драўляны памост на музычным фэсьце ў гішпанскім горадзе Віга.
У Крычаўскім раёне атруціліся работнікі прадпрыемства па вырошчваньні грыбоў шыітаке. Некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі. Пра гэта ў рэдакцыю Tut.by паведамілі чытачы. Інфармацыю пацьвердзілі ў Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
90 аўганскіх вайскоўцаў і 13 мірных жыхароў загінулі на ўсходзе Аўганістану ў Газьні ў выніку сутыкненьня з байцамі радыкальнага руху «Талібан». Сотні чалавек атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляюць аўганскія і міжнародныя сродкі масавай інфармацыі. Страты сярод талібаў не ўдакладняюцца.
ФБР падазрае Расею ў дачыненьні да беспарадкаў у Шарлотсвілі, штат Вірджынія, у 2017 годзе. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу CNN заявіў член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Том Гарэт.
Дзесяць чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў Манчэстэры. Інцыдэнт адбыўся пасьля гарадзкога карнавалу.
Актывістку Тацьцяну Кім затрымала міліцыя каля Курапатаў, дзе працягваецца акцыя пратэсту супраць рэстарану «Поедем поедим».
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу на востраве Ламбок у Інданэзіі ўзрасла да 387, раненьні атрымалі больш за 13 тысяч чалавек.
На заводзе вайсковага абсталяваньня ў брытанскім горадзе Солсбэры, дзе былі атручаныя былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, адбыўся выбух, паведамляе The Independent са спасылкай на заяву паліцыі.
Празь некаторы час пасьля ўзьлёту самалёт пацярпеў крушэньне ў заліве П’юджэт, пасажыраў на борце не было.
Страйк пілётаў ірляндзкай бюджэтнай авіякампаніі Ryanair прайшоў 10 жніўня ў пяці краінах Эўропы.
У Берасьці сьледчыя высьвятляюць абставіны ДТЗ з удзелам вайсковага аўтамабіля.
Шляхаправод на МКАД у Лошыцы, які прасеў, ад 11 жніўня цалкам закрыюць для руху.
Загрузіць яшчэ