Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончыў жыцьцё самагубствам сын экс-дэпутата Дзярждумы, які стаў сымбалем акцыі «Ён вам не Дзімон»


Раман Шынгаркін з паплечнікам падчас акцыі Навальнага. Сакавік 2017 году.
Раман Шынгаркін з паплечнікам падчас акцыі Навальнага. Сакавік 2017 году.

У падмаскоўнай Балашысе у суботу пакончыў з сабой 18-гадовы Раман Шынгаркін — сын былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Максіма Шынгаркіна.

Ён стаў вядомы летась пасьля няўзгодненай акцыі прыхільнікаў Аляксея Навальнага на Пушкінскай плошчы ў Маскве. Шынгаркін і яшчэ адзін падлетак тады залезьлі на ліхтарны слуп, іх фатаграфіі сталі адным з сымбаляў акцыі, у якой удзельнічала шмат моладзі.

Шынгаркін зьдзейсьніў самагубства разам са сваёй сяброўкай. На сваёй старонцы Вконтакте ён пакінуў запіс, у якім сьцьвярджае, што да рашэньня сысьці з жыцьця іх падштурхнула не палітыка, а асабістыя праблемы: «Гэта не Навальны; ня курс партыі (як бы мне не гэта падабалася, але ня ён)».

Паведамленьні СМІ аб гібелі Рамана Шынгаркіна пацьвердзіў інфармацыйнаму агенцтву РИА Новости яго бацька.

Раман Шынгаркін у сакавіку сёлета быў назіральнікам на выбарах. Актыўнага ўдзелу ў апазыцыйным актывізме ён, аднак, не прымаў. У красавіку гэтага году кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін, відавочна, маючы на ўвазе Шынгаркіна, заявіў, што «адзін таварыш ля помніку Пушкіну забраўся на ліхтар на заклік Навальнага», і дадаў, што гэта быў сын мільярдэра Алега Дзерыпаскі: «... ён дзякуючы тату аб’езьдзіў паўсьвету. Яму ўжо сумна жыць. Ён так і сказаў: «Я ўсюды быў, толькі ня быў на Пушкінскай плошчы на адным узроўні зь вялікім паэтам». Якіх-небудзь доказаў сваіх сьцьвярджэньняў Бастрыкін ня даў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG