Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў у Генуі павялічылася да 41: пад заваламі знайшлі аўтамабіль зь сям’ёй.


Дзень жалобы ў Італіі.
Дзень жалобы ў Італіі.

Колькасьць ахвяраў пры абрушэньні моста ў Генуі ўзрасла да 41 чалавека: у ноч на суботу пад заваламі бэтону ратавальнікі выявілі аўтамабіль, у якім знаходзілася сямʼя з трох чалавек — бацькі і іх дзевяцігадовы дзіця.

Пяць чалавек, зьніклых бязь вестак, якія маглі апынуцца блізу моста, па-ранейшаму ня знойдзеныя, гаворыцца ў заяве Дэпартамэнту грамадзянскай абароны. Ратавальнікі працягваюць пошукі, піша Reuters.

18 жніўня ў Італіі — Дзень нацыянальнай жалобы. Родныя і блізкія разьвітваюцца з загінулымі.

Днём 14 жніўня на аўтастрадзе А10 у італьянскім горадзе Генуя на поўначы Італіі абрынуўся віядук, вядомы як «мост Марандзі». Падчас абвальваньня на мосьце знаходзілася каля трох дзясяткаў легкавых аўтамабіляў і тры грузавікі.

З прычыны 440 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, якія знаходзіліся пад мостам.

Мост быў пабудаваны ў 1960-я гады і ў 2016 годзе прайшоў рэканструкцыю. Паліцыя тлумачыць здарэньне моцным ліўнем і ветрам, а сьведкі паведамляюць пра тое, што ў мост трапіла маланка. Але мясцовыя СМІ не выключаюць, што мост паваліўся з прычыны канструктыўнай памылкі. На відэа, якое паказвае момант падзеньня моста, відаць, што падае пралёт даўжынёй прыкладна 200 мэтраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG