Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал моста ў Генуі: ратавальнікі закончылі пошук ахвяраў


Ратавальнікі ў Генуі спыняюць пошук загінулых пад заваламі моста, канчатковая колькасьць ахвяр — 43 чалавекі
Ратавальнікі ў Генуі спыняюць пошук загінулых пад заваламі моста, канчатковая колькасьць ахвяр — 43 чалавекі

У італьянскай Генуі 19 жніўня была завершаная апэрацыя пошуку загінулых пад заваламі аўтамабільнага моста, афіцыйная колькасьць загінулых дасягнула 43 чалавек, паведамляе Reuters.

У суботу, 18 жніўня, былі знойдзеныя апошнія тры целы, якія выцягнулі з аўтамабіля, расьціснутага бэтоннай плітой. Загінула сям’я — бацькі і іх 9-гадовая дачка.

Акрамя таго, дзевяць пацярпелых усё яшчэ застаюцца ў шпіталі, чацьвёра з іх — у крытычным стане.

Працягваецца разбор завалаў, каб максымальна засьцерагчы тэрыторыю і выявіць прычыну катастрофы.

Частка моста абрынулася падчас залевы 14 жніўня. У гэты момант на мосьце былі дзясяткі аўтамабіляў, частка зь іх звалілася з вышыні дзясяткі мэтраў.

Італьянскі ўрад на другі дзень увёў рэжым надзвычайнага становішча ў Генуі тэрмінам на год, што дазволіць вылучыць першыя сродкі на пераадоленьне наступстваў са спэцыяльнага фонду надзвычайных сытуацыяў — пяць мiльёнаў эўраў.

Мост Марандзі пабудавалі ў канцы шасьцідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя. Апошнім часам на аб’екце праводзіліся рамонтныя работы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG