Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралку з Івацэвіцкага раёну пагражае сьмяротнае пакараньне


На месца здарэньня прыехала некалькі дзясяткаў машын сілавікоў

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Сяргея Д., які 17 жніўня адкрыў страляніну ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну.

Вясковец застрэліў аднаго міліцыянта, а другога параніў у жывот. Міліцыянты прыйшлі да мужчыны, каб праверыць, як той захоўвае паляўнічую зброю.

Крымінальную справу завялі паводле:

  • п. 10, ч. 2 арт. 139 «Забойства асобы ў сувязі з ажыцьцяўленьнем службовай дзейнасьці»;
  • ч. 1 арт. 14 п. 1, 10 ч. 2 арт. 139 «замах на забойства дзьвюх асоб у сувязі з ажыцьцяўленьнем службовай дзейнасьці».

Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць наступныя максымальныя пакараньні:

  • ад 8 да 25 гадоў турмы;
  • пажыцьцёвае зьняволеньне;
  • сьмяротнае пакараньне.

На прадмет наркатычнага ці алькагольнага ап’яненьня Сяргея Д. агледзяць мэдыкі, паведамляюць сьледчыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG