Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўстаноўка «Бук» урэзалася ў будынак пасьля рэпэтыцыі параду. ВІДЭА


Зэнітна-ракетная ўстаноўка «Бук» урэзалася ў будынак бізнэс-цэнтру ў час вяртаньня на базу пасьля рэпэтыцыі параду да Дня незалежнасьці ў Кіеве, паведамляе «Громадське».

Аб пацярпелых не паведамляецца. Міністэрства абароны пакуль не камэнтавала здарэньне.

Падобныя здарэньні бывалі і ў Беларусі. Так, летась на рэпэтыцыі параду на Дзень рэспублікі танк «задрыфтаваў» на менскім праспэкце Незалежнасьці і зьнёс слуп. Сёлета рэпэтыцыі і парад абышліся без такіх здарэньняў — былі толькі спрэчкі адносна відэа, на якім бачна, што калёна вайсковай тэхнікі не прапусьціла «хуткую» зь мігалкамі падчас рэпэтыцыі параду.

У гэтым годзе ў кіеўскім парадзе возьме ўдзел 4,5 тысячы вайскоўцаў і 250 адзінак вайсковай тэхнікі. Генэральную рэпэтыцыю правядуць 22 жніўня, таксама рэпэтыцыя заплянаваная на 20 жніўня. У Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны заявілі, што з 22 жніўня падразьдзяленьні будуць пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG