Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выкінулі сярод ночы ў лесе». Менская юрыстка расказала пра жорсткае начное затрыманьне ў Гатаве


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Менская юрыстка Ганна расказала Свабодзе пра тое, як яе затрымалі ў Гатаве, не растлумачыўшы прычынаў, і выкінулі ў лесе, ня склаўшы пратаколу.

Паводле спадарыні Ганны, якая прасіла не называць ейнае прозьвішча, затрыманьне адбылося каля 23:00 18 жніўня каля дому ейнай сястры ў Гатаве, што пад Мачулішчамі. Яна дапускае, што прычынай магло стаць тое, што, напрыклад, суседзі паскардзіліся ў міліцыю на гучную музыку – але сапраўдных прычынаў ёй не назвалі.

Жанчына кажа, што яе, ейную сястру і мужа сястры затрымалі міліцыянты ў форме, якія не назваліся, надзелі кайданкі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезьлі ў нейкі раённы аддзел міліцыі. У які — яна ня ведае дакладна, але ў размовах міліцыянтаў чула пра Мачулішчы (у Мачулішчанскім аддзеле міліцыі Свабодзе сказалі, што жанчыны з такім імем і прозьвішчам у іх не было).

«Мы стаялі ня ведаю колькі, папрасіла прысесьці, кажуць „не, вы будзеце стаяць“, — расказвае яна. — Прысела, з-пад мяне выцягнулі крэсла, я ўпала на падлогу, ударылася… Хапалі так, што ў мяне драпіны і сінякі засталіся».

У аддзяленьні, кажа яна, так і не растлумачылі прычынаў затрыманьня, урэшце адвезьлі ў лес і адпусьцілі – давялося ісьці пешшу па лесе, з сабой нават не было тэлефона. Дамоў яна дайшла толькі а 4-й раніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG