Сьледчы камітэт па Менскай вобласьці завёў крымінальную справу аб катаваньнях на былую супрацоўніцу аддзелу адукацыі аднаго з раёнаў Меншчыны.
Паводле сьледзтва, жанчына выхоўвала дзяцей у доме-інтэрнаце сямейнага тыпу і некалькі гадоў «сыстэматычна» зьбівала выхаванцаў.
З ініцыятывы сьледзтва 10 дзяцей былі прызнаныя пацярпелымі. Іх забралі зь сям’і падазраванай і аказваюць ім мэдыка-сацыяльную дапамогу.
Паводле ч. 2 арт. 154 «Катаваньне» жанчыне пагражае:
- ад 1 да 3 гадоў абмежаваньня волі;
- ад 1 да 5 гадоў турмы.