Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС растлумачыў, чаму колькасьць фактаў пэдафіліі ў Беларусі вырасла ў 15 разоў


Ілюстрацыйнае фота

Паводле статыстыкі Міністэрства ўнутраных спраў, за апошнія 5 гадоў колькасьць выяўленых злачынстваў супраць палавой недатыкальнасьці і свабоды падлеткаў павялічылася ў 15 разоў. У камэнтары БЕЛТА намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі і процідзеяньні гандлю людзьмі Дзьмітры Цаюн растлумачыў, адкуль узяліся такія лічбы.

Паводле Дзьмітрыя Цаюна, справа ва ўплыве інтэрнэту і зьмене падыходаў да выкрыцьця сэксуальных злачынстваў супраць дзяцей.

«Раней такія злачынствы выяўляліся зыходзячы з заяваў, якія паступілі ў міліцыю ад бацькоў або сваякоў, — кажа Цаюн. — У 2013 годзе нам былі дадзеныя дадатковыя паўнамоцтвы, паколькі ў гэтай сфэры высокая лятэнтнасьць злачынстваў: ня ўсе бацькі пойдуць пісаць заяву, каб не аддаваць галоснасьці гэтыя абставіны.

З таго часу праца па дадзеным вэктары адкарэктаваная: мы пайшлі ва ўстановы адукацыі, аховы здароўя, у тыя вобласьці, дзе могуць дапамагчы выявіць пацярпелых».

Цаюн таксама адзначыў, што 80% такіх злачынстваў учыняюць не незнаёмцы, а родзічы або знаёмыя дзяцей.

На рост колькасьці выяўленых злачынстваў паўплываў і распаўсюд інтэрнэту, кажа Цаюн: нярэдка пэдафілы «рэалізуюць свае патрэбы» праз інтэрнэт, а таксама абменьваюцца празь сеціва дзіцячым порна.

Пэдафілія ў Беларусі ў эпоху сацсетак. Самыя рэзанансныя справы і парады, як засьцерагчы дзяцей

МУС Беларусі нядаўна праводзіла апытаньне пра тое, якая павінна быць адказнасьць за пэдафілію. У ліку пытаньняў – адказнасьць за схіленьне да полавай сувязі ці вырабу парнаграфіі празь перапіску і адказнасьць за калекцыянаваньне парнаграфіі бяз мэты распаўсюду.

Цяпер, адзначыў Цаюн, паводле беларускага заканадаўства крымінальны перасьлед пэдафіла пачынаецца толькі пасьля сэксуальнага гвалту над дзіцем. МУС і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі прапанавалі ўвесьці крымінальную адказнасьць за ўсталяваньне псыхалягічнага кантакту з падлеткамі з мэтай сэксуальных адносін (грумінг) і за захоўваньне бяз мэты распаўсюду дзіцячай парнаграфіі. Але некаторыя дзяржаўныя органы папраўкі ў заканадаўства не падтрымалі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG