Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы разьбіўся ўкраінскі аўтобус, ёсьць ахвяры

Фота facebook.com/PogotowieRatunkowewPrzemyslu
Фота facebook.com/PogotowieRatunkowewPrzemyslu

У выніку аварыі тры чалавекі загінулі, 51 – шпіталізаваны.

У Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы ўкраінскі аўтобус з турыстамі зваліўся са схілу і перакуліўся. У выніку аварыі загінулі тры чалавекі, яшчэ 51 атрымаў раненьні, паведамляе тэлеканал TVN24.

Усяго ў турыстычным аўтобусе знаходзілася 54 чалавекі. Ён вёз турыстаў са Львова ў Аўстрыю. Аварыя аўтобуса адбылася ўвечары 17 жніўня 2018 года. На дадзены момант рух па дарозе, дзе адбылося ДТЗ заблякаваны.

XS
SM
MD
LG