Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелыя ў Грузіі беларусы выпісаныя са шпіталю і вылецяць дадому


22 беларусы, што пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, пасьля атрыманьня мэдычнай дапамогі і абсьледаваньняў выпушчаныя са шпіталю, паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў «Твітэры».

Як падае агенцтва БелаПАН, 3 ліпеня 21 чалавек плянуе вылецець у Беларусь з Тбілісі. Трое пацярпелых, адзін зь якіх пасьпяхова праапэраваны, застаюцца ў Грузіі.

У ДТЗ у Грузіі з удзелам турыстычнага аўтобуса, які перавозіў беларускіх грамадзян, 25 чалавек атрымалі траўмы лёгкай і сярэдняй ступені. Аўтобус, у якім знаходзілася 27 пасажыраў, перавярнуўся на Гамборскім перавале. Паводле ўладальніка мясцовай турыстычнай кампаніі, якая арганізавала паездку, транспартны сродак прайшоў тэхагляд і быў у спраўным стане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG