Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў цэнтры Харкава: забітыя паліцыянт і нападнік


Месца страляніны ў Харкаве
Месца страляніны ў Харкаве

Супрацоўнік патрульнай паліцыі і ўзброены нападнік загінулі ўначы 20 жніўня ў цэнтры ўкраінскага Харкава, паведамляе абласная паліцыя. Магчымыя матывы нападу на гарадзкую раду не называюцца.

«Інфармацыя пра тое, што ля гарадзкой рады чуваць стрэлы, паступіла ў паліцыю каля 00:37, — расказвае прэс-служба паліцыі. — На гэты адрас накіраваўся нарад патрульнай службы. Паліцыянты ўбачылі каля будынку рады параненага ахоўніка, побач стаяў мужчына, які пачаў страляць па патрульных. Адна з куляў параніла паліцыянта.

Як паведаміў зь месца здарэньня начальнік Галоўнага ўпраўленьня нацыянальнай паліцыі Харкаўскай вобласьці Алег Бех, згодна закону Ўкраіны «Аб Нацыянальнай паліцыі» патрульныя ўжылі табэльную агнястрэльную зброю і зьняшкодзілі нападніка. Цяпер яго асоба высьвятляецца».

У выніку нападнік быў забіты. Паранены паліцыянт памёр у машыне хуткай дапамогі. Ахоўнік гарадзкой рады, на якую быў учынены напад, знаходзіцца ў шпіталі ў стабільна цяжкім стане.

Сьледчыя пачалі крымінальныя праводжаньні паводле артыкулаў «Наўмыснае забойства» і «Замах на жыцьцё супрацоўніка праваахоўнага органу»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG