Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі за хабар затрымалі дырэктара буйнога сельгаспрадпрыемства

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На днях дырэктара ААТ «Агракамбінат „Паўднёвы“» затрымалі за хабар. Пра гэта піша партал «Сильные новости».

Віктар Крышнеў узначаліў яго ў студзені 2018 годe. Па інфармацыі «Сильных новостей», папярэднік Крышнева быў асуджаны за злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.

«Паўднёвы» — адзін з найбуйнейшых агракамбінатаў Гомельскай вобласьці. Па інфармацыі абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні, у «Паўднёвы»ўваходзіць 7413 гектараў угодзьдзяў. На сьвінакомплексе ўтрымліваецца больш за 27 тысяч сьвіней і 5 тысяч кароў і быкоў. Тут дзейнічае адкормачная фэрма, цэх забою і перапрацоўкі мяса.

Падрабязнасьці справы Крышнева на гэты момант не выдаюцца.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG