Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія байдарачнікі, якія зьніклі ў Карэліі, знайшліся

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускія байдарачнікі, якія зьніклі ў Карэліі, знайшліся. Пра гэта ўдзень 10 жніўня паведаміла ў Twitter дачка аднаго з мужчын.

«Зьніклыя знайшліся! Усё ў парадку! Усім вялікі дзякуй!» — напісала дзяўчына.

«Пакуль вядома толькі, што яны заблукали і праз дажджы не маглі зьехаць. Але цяпер едуць у Беларусь, павінны хутка быць дома!» — дадала яна крыху пазьней.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі БЕЛТА ў прэс-службе амбасады Беларусі ў Расеі.

Раней стала вядома, што да пошуку беларускіх байдарачнікаў, якія зьніклі ў Карэліі, падключылася амбасада Беларусі ў Расеі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Як пісаў Onliner, трое беларусаў — Леанід Верабей, Аляксандар Валасюк і Андрэй Чыкун — у канцы ліпеня зьехалі на машыне ў Карэлію, дзе плянавалі сплаўляцца на байдарках па рацэ Шуя. Апошні раз яны выходзілі на сувязь 25 ліпеня.

Вярнуцца дадому турысты плянавалі 4 жніўня. Адна з дачок зьніклага падала заяву ў РУУС Савецкага раёну Менску, а таксама зьвярнулася ў расейскія праваахоўныя органы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG