У Бэслане ўспамінаюць ахвяр тэракту ў школе № 1. Сёньня — 15 гадоў трагедыі.
Сустрэча Станіслава Зася ў Варшаве з Джонам Болтанам і кіраўнікамі радаў бясьпекі Ўкраіны і Польшчы — спосаб ціску Менску на Маскву.
Відэа без камэнтароў
Як Амэрыка можа абараніць незалежнасьць Беларусі? Ці могуць ЗША пераканаць Менск скараціць яго супрацу з Пэкінам? На якіх умовах Вашынгтон можа скасаваць санкцыі адносна Беларусі?
Выбух на марскім палігоне Нёнакса ў Архангельскай вобласьці 8 жніўня мог адбыцца не непасрэдна падчас выпрабаваньняў расейскай зброі, а пры спробе падняць з марскога дна ракету зь ядзернай сілавы устаноўкай.
Муфцій мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч сказаў Свабодзе, што пакуль няма дамоўленасьці з кіраўніцтвам Чачні пра будаўніцтва ў Берасьці мячэці, якую могуць прысьвяціць Рамзану Кадыраву.
Украінскія ўлады паведамілі 30 жніўня, што абмен зьяволенымі паміж Масквой і Кіевам адкладзены да пачатку верасьня. Чаму затрымліваецца абмен?
Калі менавіта была размова і з чыёй ініцыятывы, не ўдакладняецца — расейскі бок пра такую размову наагул не паведамляе.
Пра гэта Радыё Свабода сказалі 30 жніўня крыніцы ва ўкраінскіх праваахоўных органах, камэнтуючы паведамленьні чыноўнікаў, што пераказваюцца ў сродках інфармацыі.
Афіцыйных пацьверджаньняў пакуль няма.
Якія вынікі візыту ў Беларусь дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана?
Затрыманага ў Менску ўдзельніка маскоўскай акцыі 27 ліпеня Мікіту Чырцова перадалі органу па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёну сталіцы для высылкі ў Расею.
Крымская сэнатарка сказала, такое рашэньне «можна толькі вітаць».
29 жніўня ў Менск прыедзе дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
Прэсавая сакратар генэральнага пракурора Ўкраіны Ларыса Сарган напісала ў Фэйсбуку, што ўрад рыхтуецца да абмену вязьнямі з Расеяй у фармаце «35 на 35».
Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць аб шчыльным супрацоўніцтве Вашынгтона і Менска не даводзіцца, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на сустрэчы з палітолягамі абмеркаваў магчымыя зьмены ў двухбаковых адносінах з Беларусьсю.
Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Сваімі меркаваньнямі наконт мэтаў і матываў візыту ў Менск дарадцы прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальны бясьпекі Джона Болтана падзяліліся са Свабодай Валер Кавалёўскі, былы беларускі дыплямат, які зараз працуе ў ЗША, і Грыгоры Ёфэ, прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША)
На сельскагаспадарчым кірмашы ў Бранскай вобласьці кароў пераапранулі ў вайсковую форму. Пра гэта распавёў у сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках былы прадпрымальнік, а цяпер апазыцыйны блогер Аляксандар Каламейцаў.
1 верасьня ў Польшчы пройдуць урачыстасьці, прысьвечаныя пачатку Другой Усясьветнай вайны. На іх запрошаны прэзыдэнт ЗША Трамп, які ўжо даў згоду, і ня быў запрошаны прэзыдэнт Расеі Пуцін.Таксама Варшава запрасіла і кіраўніка Беларусі Лукашэнку. Якім будзе яго адказ на запрашэньне?
Аляксандар Лукашэнка не скарыстаецца запрашэньнем прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды прыехаць у Варшаву на адзначэньне 80-й гадавіны ад пачатку Другой сусьветнай вайны.
Беларусаў і казахаў «прасілі падумаць» над стварэньнем уласных перавозьнікаў такога клясу. Раней у Беларусі казалі, што сваіх лоўкостэраў не плянуюць.
Расейскі чалавекападобны робат ляціць у космас упершыню. Але ягоны амэрыканскі «калега», чалавекападобны Robonaut 2, ужо быў на МКС у 2011 годзе.
Візыт Болтана ў Менск — альбо папярэджаньне Маскве наконт таго, што Амэрыцы неабыякавая незалежнасьць Беларусі, альбо падрыхтоўка да саміту па Ўкраіне з магчымых удзелам ЗША ў нейкай форме.
Прэзыдэнт Францыі Эммануэль Макрон абвясьціў аб тым, што ў наступным месяцы адбудуцца перамовы ў «нармандзкім фармаце» на найвышэйшым узроўні.
Дасьледнікі лічаць, што другі выбух адбыўся ў паветры.
Другі пакет санкцый ЗША адносна Расеі з нагоды справы Скрыпалёў уступіў у сілу 26 жніўня. Дакумэнт ўпраўленьня па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Міністэрства фінансаў ЗША быў разьмешчаны на сайце Фэдэральнага рэестру ЗША (.pdf).
Лукашэнка загадваў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 млн чалавек. Беларусы не сьпяшаюцца выконваць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, на якім этапе Расея можа вярнуцца ў «вялікую сямёрку» і аднавіць фармат «вялікай васьмёркі».
У сяле Шыпунова Алтайскага краю Расеі 24 жніўня ўдзельнікі ваенна-гістарычнага фэстывалю «Дняпроўскі рубеж» правялі для гасьцей паказальны расстрэл «здрадніка», а ў ходзе рэканструкцыі бітвы за Днепр спалілі вёску, паведаміла расейскае выданьне altapress.
Выпрабаваньні праведзеныя на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт краіны Ўладзімір Пуцін паабяцаў «сымэтрычны адказ» на пуск наземнага варыянту крылатай ракеты «Тамагаўк» у ЗША.
Стыкоўка павінна была праходзіць у аўтаматычным рэжыме. Аднак сыстэме аўтаматычнай стыкоўкі не ўдалося стабілізаваць карабель і пачаць збліжэньне са станцыяй.
«Шэсьце годнасьці», арганізаванае ўладамі, пачалося з прамовы Ўладзіміра Зяленскага. Пятро Парашэнка ў гэты час быў на цырымоніі ўшанаваньня памяці загінулых каля Міністэрства абароны Ўкраіны.
Кіраўніца расейскай праваабарончай арганізацыі «Русь сидящая» Вольга Раманава — пра разнос, учынены Лукашэнкам сілавікам, і пра параўнаньне беларускай і расейскай праваахоўных сыстэмаў.
Дзяржаўная беларуская нафтавая кампанія наняла амэрыканскага лабіста, каб атрымаць ліцэнзію ад міністэрства фінансаў ЗША.
23 жніўня 1939 году спаўняецца 80 гадоў з моманту падпісаньня Пакта Молатава-Рыбэнтропа. Тады СССР і нацысцкая Нямеччына падпісалі дамоўленасьць аб ненападзе, а ў сакрэтным пратаколе да яе замацавалі дамову аб фактычным падзеле Ўсходняй Эўропы і краінаў Балтыі.
Нешта могуць падпісаць у верасьні.
На каго і як уплывае відэаблогер, уладальнік дыямантавай кнопкі на Youtube, Улад Бумага?
Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны раніцай 23 жніўня выйшаў са спэцпрыёмніка пасьля адбыцьця адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ў твітэры паведаміла ягона прэс-сакратарка Кіра Ярмыш.
Справа ў выпрабаваньнях крылатай ракеты, якія сталі законнымі пасьля таго, як і Расея, і ЗША выйшлі з дамовы, што абмяжоўвала такія запускі.
Улады Расеі і Ўкраіны папярэдне дамовіліся аб абмене 33 расейцаў на 33 украінцаў, паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на свае крыніцы.
У горадзе зь сярэдзіны ліпеня адбываюцца пратэсты супраць нерэгістрацыі незалежных кандыдатаў на мясцовых выбарах.
Камандзір вайсковай часьці 09703, да якой адносіцца палігон, заявіў, што загінулыя і пацярпелыя ад выбуху людзі «выйшлі на пантон, і пад пантонам усё выбухнула».
Трох асуджаных ва Ўкраіне расейцаў Максіма Адзінцова, Аляксандра Баранава і Яўгена Мяфёдава павінны бліжэйшым часам абмяняць на ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў няволі ў Расеі.
«Гаварыць пра тое, што Расея можа вярнуцца за стол безь якіх-небудзь умоваў — значыць прызнаць слабасьць „Вялікай сямёркі“, — сказаў Макрон. — З нашага боку гэта было б стратэгічнай памылкай і ўхвалай цяперашняй эпохі беспакаранасьці».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у аўторак на прэсавай канфэрэнцыі ў Хэльсынкі пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Фінляндыі Саўле Нііністэ заявіў, што ўлады Расеі выконваюць правы чалавека і сваіх грамадзян.
Францыя па-ранейшаму лічыць дасягненьне прагрэсу ва ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ключавой умовай запрашэньня Расеі да супрацоўніцтва ў рамках «Вялікай сямёркі».
Загрузіць яшчэ