Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея правяла навучальны запуск балістычных ракет


Старт ракеты «Булава» з падводнага крэйсэру «Юры Далгарукі», архіў

Міністэрства абароны Расеі правяло навучальны запуск балістычных ракет «Сінь» і «Булава» з атамных падводных лодак «Тула» і «Юры Далгарукі». Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства.

Выпрабаваньні праведзеныя на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт краіны Ўладзімір Пуцін паабяцаў «сымэтрычны адказ» на пуск наземнага варыянту крылатай ракеты «Тамагаўк» у ЗША.

Расейскія ракеты былі выпушчаныя з прыполюснага раёну Паўночнага Ледавітага акіяну і з акваторыі Барэнцава мора. Яны пасьпяхова дасягнулі навучальных цэляў на палігонах у Архангельскай вобласьці і Камчатцы, паведамляе Міністэрства абароны РФ.

  • 2 жніўня ЗША афіцыйна спынілі свой удзел у Дамове аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці. У Вашынгтоне лічаць, што прынятая на ўзбраеньне ў Расеі ракета 9М729 «Наватар» парушае ўмовы дакумэнту. Расея гэтыя абвінавачваньні абвяргае, але таксама прыпыніла свой удзел у дамове.
  • 18 жніўня Пэнтагон выпрабаваў наземны варыянт ракеты «Тамагаўк» у рамках распрацоўкі новага пакаленьня ракет сярэдняга радыюсу дзеяньня. Пуцін даручыў Міністэрству абароны, МЗС і іншым ведамствам «прыняць вычарпальныя меры па падрыхтоўцы сымэтрычнага адказу» на пуск.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG