Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі быдла апранулі ў вайсковую форму. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Бранскай вобласьці кароў пераапранулі ў вайсковую форму. Пра гэта распавёў у сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках былы прадпрымальнік, а цяпер апазыцыйны блогер Аляксандар Каламейцаў.

Як бачна на відэа, каровы ў імправізаваным стойле апранутыя ў пілёткі і вайсковыя шапкі с кукардамі ў форме чырвонай зоркі, сымболіка на якіх нагадвае савецкую. Таксама на быдле бачныя накідкі вайсковага колеру, а на агароджы прымацаваны кацялок.

Як паведаміў блогер, гэта ня першая такая сытуацыя ў Бранскай вобласьці. Раней у форму партызанаў апраналі сьвіней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG