Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенныя гульні ў Расеі: падчас рэканструкцыі расстралялі "здрадніка"і спалілі вёску. ВІДЭА


Фэстываль рэканструктатаў у Крыме

У сяле Шыпунова Алтайскага краю Расеі 24 жніўня ўдзельнікі ваенна-гістарычнага фэстывалю «Дняпроўскі рубеж» правялі для гасьцей паказальны расстрэл «здрадніка», а ў ходзе рэканструкцыі бітвы за Днепр спалілі вёску, паведаміла расейскае выданьне altapress.

Адну з кровапралітных бітваў Другой сусьветнай вайны рэканструявалі клюбы з Алтайскага краю, Краснаярску, Новасыбірску, Омску, Томску і Цюмені. У «бітве» прынялі ўдзел 130 чалавек, 30 зь іх былі на баку «немцаў».

Паводле сцэнару, падразьдзяленьне нямецкіх войскаў уваходзіць ва ўкраінскі хутар, дзе жыхары дапамагаюць партызанам. Фашысты спальваюць частку вёскі, але ў гэты час да яе набліжаецца атрад чырвонаармейцаў.

Для гасьцей фэстывалю наладзілі паказальнае «пакараньне здрадніка Радзімы» — са сцэны яму зачыталі прысуд, і расстрэльная каманда выканала яго. Перад «пакараньнем сьмерцю» «здраднік» прасіў захаваць яму жыцьцё, кажучы, што «адкупіць віну» і заклікаючы «не страляць у свайго», але канвой быў непахісны.

У рамках фэстывалю, як паведамляе Сибирь.Реалии, таксама прайшлі выстава рэтратэхнікі, музычныя і паказальныя выступленьні. Паводле зьвестак арганізатараў, фэстываль наведалі 9 тысяч чалавек.

  • За гады вайны былі расстраляныя толькі па прысудах трыбуналаў, па афіцыйных дадзеных 157 593 байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі — без уліку работы судоў агульнай юрысдыкцыі, асаблівай нарады пры НКУС і пазасудовых расстрэлаў органамі СМЕРШ, адзначае расейская «Новая газета».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG