Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выдасьць Расеі ўдзельніка акцыі пратэсту ў Маскве


Затрыманьні падчас мітынгу пратэсту, Масква 27 ліпеня 2029

Затрыманага ў Менску ўдзельніка маскоўскай акцыі 27 ліпеня Мікіту Чырцова перадалі органу па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёну сталіцы для высылкі ў Расею. Пра гэта сказала Свабодзе праваабаронца Human Constanta Наста Лойка.​

Затрыманага вышлюць у Расею 30 жніўня. Увечары 29 жніўня ў ізалятар да Чырцова паспрабуе трапіць адвакатка, сказала Лойка.

Чырцова затрымалі ў Менску 28 жніўня. Яго аштрафавалі і абвясьцілі ў вышук за ўдзел у акцыі пратэсту 27 ліпеня каля маскоўскай мэрыі, пісаў ТАСС.

27 ліпеня ў Маскве прайшлі акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Пратэсты разагналі супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі. Былі затрыманыя амаль 1400 чалавек. Пасьля акцыі Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках у Маскве. Арыштавалі 13 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG