Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША: 29 жніўня Болтан сустрэнецца з Лукашэнкам і Макеем


Джон Болтан.
Джон Болтан.

29 жніўня ў Менск прыедзе дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.

Як паведаміла ў Твітэры амбасада ЗША ў Менску, Дарадца па нацыянальнай бясьпецы Джон Робэрт Болтан наведае Менск 29 жніўня. Амбасадар Болтан сустрэнецца з прэзыдэнтам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Макеем, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і падкрэсьліць падтрымку ЗША сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.

Раней 28 жніўня па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім Джон Болтан напісаў у Твітэры:

«Былі вельмі прадуктыўная пару дзён ва Ўкраіне. Заўтра я адпраўляюся ў Малдову і Беларусь, дзе сустрэнуся з лідэрамі абедзьвюх краінаў, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі. Спадзяемся на ўмацаваньне нашых дыпляматычных і эканамічных сувязей».

Раней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць аб шчыльным супрацоўніцтве Вашынгтона і Менска не даводзіцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG