Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп у Варшаве ўпершыню сустрэнецца зь Зяленскім


Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Прэзыдэнты ЗША і Украіны — Дональд Трамп і Уладзімір Зеленскі — у бліжэйшым часе сустрэнуцца ў Варшаве. Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве.

Паводле Болтана, у прэзыдэнтаў «будзе магчымасьць пагаварыць» ў сталіцы Польшчы ў рамках мерапрыемстваў з нагоды 80 годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны — 1 верасьня.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на гэтыя мерапрыемствы не запрошаны.

Болтан падкрэсьліў, што афіцыйна пра сустрэчу Трампа і Зяленскага пакуль не абвяшчалася, аднак ён выказаў упэўненасьць у тым, што яна адбудзецца. Гэта будзе першая сустрэчы лідэраў ЗША і Ўкраіны пасьля абраньня Зяленскага прэзыдэнтам.

Сам Трамп раней казаў, што цягам бліжэйшых месяцаў Зяленскі наведае зь візытам ЗША.

З Кіеве Болтан накіруецца ў Малдову, а потым наведае Беларусь і сутрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтую інфармацыю агенцтву Reuters пацьвердзілі ў адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG