Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Казалі, што будзе бяз штурму»: родныя загінулых у тэракце ў Бэслане ўспамінаюць тры трагічныя дні. ВІДЭА


У Бэслане ўспамінаюць ахвяр тэракту ў школе № 1. Сёньня — 15 гадоў трагедыі.

1 верасьня 2004 году баевікі захапілі і ўтрымлівалі больш за 1200 вучняў і настаўнікаў. У выніку тэракту і штурму загінулі 334 чалавекі, 186 з іх — дзеці. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе адзін з лідэраў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў.

У 2017 годзе Міністэрства юстыцыі Расеі пагадзілася выканаць рашэньне Эўрапейскага суду ў правах чалавека і выплаціць 3 мільёны эўраў пацярпелым у выніку тэракту ў Беслане.

Суд у Страсбуры разгледзеў некалькі скаргаў, пададзеных ініцыятыўнай групай «Маці Бэслану». ЭСПЧ пастанавіў, што расейскія ўлады не справіліся з абавязкам прадухіліць магчымую пагрозу жыцьця людзей і не сплянавалі штурм 3 верасьня 2004 году такім чынам, каб мінімізаваць пагрозу жыцьцям закладнікаў.

Мясцовыя ўлады неаднаразова спрабавалі зьнесьці школу, дзе знаходзіцца мэмарыял. «Маці Бэслану» выступаюць супраць гэтага рашэньня.

(Першая публікацыя 1 верасьня 2018 году)

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG