Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі ў дзеяньне другі пакет санкцый супраць Расеі — ён тычыцца крэдытаў і дзяржаўнага доўгу


Трамп і Пуцін на саміце G20 у Осацы. 28чэрвеня 2019 году.
Трамп і Пуцін на саміце G20 у Осацы. 28чэрвеня 2019 году.

Другі пакет санкцый ЗША адносна Расеі з нагоды справы Скрыпалёў уступіў у сілу 26 жніўня. Дакумэнт ўпраўленьня па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Міністэрства фінансаў ЗША быў разьмешчаны на сайце Фэдэральнага рэестру ЗША (.pdf).

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў дакумэнт у пачатку жніўня.

У паведамленьні пра новыя санкцыі сказана, што:

  • ЗША патрабуюць ад міжнародных фінансавых арганізацыяў не даваць Расеі любыя міжнародныя пазыкі або фінансавую ці тэхнічную дапамогу,
  • Урад Злучаных Штатаў забараняе любому банку ЗША выдаваць любыя пазыкі або прадстаўляць любыя крэдыты ўраду Расеі — за выключэньнем пазык або крэдытаў, прызначаных для пакупкі прадуктаў харчаваньня або іншых сельскагаспадарчых тавараў або прадуктаў.

Пункт 2 таксама забараняе амэрыканскім банкам і прыватным інвэстарам купляць на першасным рынку расейскія дзяржаўныя аблігацыі з наміналам у рублях. Але толькі выпушчаныя пасьля ўвядзеньня гэтых санкцый, на аблігацыі папярэдніх выпускаў гэтыя абмежаваньні не распаўсюджваюцца.

Першыя санкцыі адносна Расеі з прычыны «справы Скрыпалёў» улады ЗША ўвялі 22 жніўня 2018 году. Яны былі зьвязаны з атручэньнем былога расейскага разьведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі хімічным рэчывам «Навічок» на тэрыторыі Вялікабрытаніі, у выніку чаго таксама загінула грамадзянка Вялікабрытаніі Дон Стэрджэс. Гэты інцыдэнт быў кваліфікаваны ўладамі ЗША і Вялікабрытаніі як прымяненьне біялягічнай і хімічнай зброі на тэрыторыі іншай дзяржавы.

  • У першым пакеце пад санкцыі траплялі пастаўка з Расеі прадукцыі падвойнага прызначэньня і экспарт тавараў і тэхналёгій, зьвязаных са сфэрай нацыянальнай бясьпекі ЗША, касьмічнай індустрыяй, а таксама пастаўкі электронікі, кампанэнтаў і тэхналёгій для нафтагазавай галіны.
  • Таксама абмяркоўваліся ідэі забараніць амэрыканскім аэрапортам працаваць з расейскімі авіяперавозчыкамі і «адключыць» расейскія банкі ад міжнародных плацёжных сыстэм. Але яны так і не былі рэалізаваныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG