Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі апазыцыянэр Навальны выйшаў на волю пасьля 30 сутак арышту


Аляксей Навальны, архіўнае фота
Аляксей Навальны, архіўнае фота

Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны раніцай 23 жніўня выйшаў са спэцпрыёмніка пасьля адбыцьця адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ў твітэры паведаміла ягона прэс-сакратарка Кіра Ярмыш.

Каля спэцпрыёмніка дзяжурыў аўтазак і стаялі супрацоўнікі паліцыі, аднак палітыка ня сталі затрымліваць.

«Я не сумняюся, што нягледзячы на такія акты запалохваньня і тэрору, якія цяпер адбываюцца ў сувязі з арыштам проста выпадковых людзей, тым ня менш хваля будзе нарастаць, і гэты рэжым моцна пашкадуе аб тым, што ён зрабіў», — сказаў Навальны пасьля вызваленьня.

Навальны правёў пад арыштам 30 сутак за заклікі выйсьці на акцыю за несанкцыянаваную акцыю за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадзкую думу, якая прайшла ў Маскве 27 ліпеня.

Саму акцыю, на якую, паводле розных ацэнках, выйшла ад 3,5 да 10 тысяч чалавек, жорстка разагнала міліцыя. Паводле праваабаронцаў, амаль паўтары тысячы чалавек былі затрыманыя, больш за 70 удзельнікаў пратэсту атрымалі траўмы.

28 ліпеня, калі Аляксей Навальны знаходзіўся пад арыштам, яго шпіталізавалі з дыягназам «вострая алергічная рэакцыя». На думку лекаркі палітыка Анастасіі Васільевай, яна заўважыла ў палітыка сымптомы, якія адпавядаюць «востраму таксычнаму кератыт-каньюктывіту і дэрматыту і агульнай інтаксыкацыі». Яна ўпэўнена сьцьвярджае, што гэта не алергія, якой у палітыка ніколі і не было, а атручэньне хімічнымі рэчывамі.

Навальнага выпісалі з лякарні праз дзень. Начальнік спэцпрыёмніка прасіў не ўключаць у тэрмін арышту Навальнага той час, што апазыцыянер правёў у лякарні, але суд яму адмовіў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG