Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Робат Фёдар усё ж трапіць на МКС: карабель прыстыкавалі з другой спробы


«Саюз МС-13» перастыкоўваюць, каб вызваліць стыкальны вузел для «Саюзу МС-14» з робатам Фёдарам на борце
«Саюз МС-13» перастыкоўваюць, каб вызваліць стыкальны вузел для «Саюзу МС-14» з робатам Фёдарам на борце

Расейскі касьмічны карабель «Саюз МС-14» раніцай 27 жніўня здолелі прыстыкаваць да Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС), піша «Інтэрфакс». Першая спроба была няўдалай.

У часе першай спробы аўтаматычнага стыканьня 24 жніўня не ўдалося стабілізаваць карабель і пачаць збліжэньне са станцыяй. «Саюз» застаўся за 100 мэтраў ад МКС.

Цяпер стыканьне прайшло нармальна, у аўтаматычным рэжыме. Карабель прыстыкавалі на вузел, дзе раней стаяў іншы карабель «Саюз МС-13» — той спэцыяльна перастыкавалі да іншага модулю.

Выпрабаваньні робата Фёдара ў Расеі, архіўнае фота
Выпрабаваньні робата Фёдара ў Расеі, архіўнае фота

«Саюз МС-14» — першы больш як за 30 гадоў пілятаваны карабель расейскай вытворчасьці, адпраўлены на арбіту без экіпажу. На борце знаходзяцца груз і робат Фёдар. Расейскі чалавекападобны робат ляціць у космас упершыню. Але ягоны амэрыканскі «калега», чалавекападобны Robonaut 2, ужо быў на МКС у 2011 годзе.

Пачаткова плянавалася, што робат мае прабыць на МКС 17 дзён. Ягоныя асноўныя задачы — перадача ў Цэнтральнае ўпраўленьне палётамі тэлемэтрычных зьвестак аб працы ракеты-носьбіта, бартавых сыстэмаў карабля, вызначэньне парамэтраў бясьпекі палёту, у тым ліку перагрузак, а таксама экспэрымэнты ў рэжыме капіяваньня дзеяньняў чалавека, карысных на вонкавым борце МКС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG