Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запусьціла ў космас робата Фёдара


Падрыхтоўка «Фёдара» да палёту, 28 ліпеня
Падрыхтоўка «Фёдара» да палёту, 28 ліпеня

Раніцай 22 жніўня ракета «Союз-2.1а» пасьпяхова стартавала з касмадрому Байканур у Казахстане.

Карабель «Союз МС-14» мае прыстыкавацца да Міжнароднай касьмічнай станцыі раніцай 24 жніўня. На яго борце — робат пад назвай «Фёдар».

У час запуску робат «трымаў у руцэ» расейскі сьцяжок, агучыў покліч Юрыя Гагарына: «Паехалі!».

Расейскі чалавекападобны робат ляціць у космас упершыню. Але ягоны амэрыканскі «калега», чалавекападобны Robonaut 2, ужо быў на МКС у 2011 годзе.

«Фёдар» мае прабыць на МКС 17 дзён. Ягоныя асноўныя задачы — перадача тэлемэтрыі, вызначэньне парамэтраў бясьпекі палёту, у тым ліку перагрузак, а таксама правядзеньне экспэрымэнтаў па адпрацоўцы дзеяньняў у рэжыме капіяваньня, карысных на зьнешнім борце МКС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG