Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША афіцыйна адкрыўся цэнтар, дзе будзе рыхтавацца палёт на Месяц


Эдвін Олдрын, удзельнік першай высадкі зямлян на Месяц, 20 ліпеня 1969 году.

Штаб-кватэра амэрыканскага праекту «Артэміда», у рамках якога адбудзецца палёт на Месяц, пачала працу ў штаце Алабама, у Гантсьвіле, дзе разьмешчаны Цэнтар касьмічных палётаў імя Маршала.

У гэтым цэнтры ў 1960-х гадах распрацоўваліся апараты для першай месячнай праграмы «Апалён».

Пра адкрыцьцё штаб-кватэры абвясьціў дырэктар NASA Джым Брандэнстайн.

У стварэньні элемэнтаў карабля для палёту на Месяц, магчыма, будуць удзельнічаць кампаніі SpaceX, Lockheed Martin і Blue Origin. NASA прыме канчатковае рашэньне аб удзельніках праекту ў канцы 2019 году — па выніках конкурсу.

Кіраўнік NASA папрасіў Кангрэс павялічыць бюджэт аэракасьмічнага агенцтва на 2020 фінансавы год на 1,6 мільярда даляраў. Большая частка гэтых сродкаў будзе выдаткавана на будаўніцтва сыстэмы модуляў і абсталяваньня для высадкі астранаўтаў на паверхню Месяца.

Гэтая праграма абыдзецца ЗША ў суму ад 20 да 30 мільярдаў даляраў. Палёт на Месяц павінен адбыцца ў 2024 годзе.

Дональд Трамп ў чэрвені заклікаў NASA ў далейшым засяродзіцца на «больш грандыёзных» ініцыятывах, як, напрыклад, палёт да Марсу, адзначае «Голас Амэрыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG