Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марсатрус! Упершыню зямляне зафіксавалі сэйсьмічную актыўнасьць на Марсе


Фота з апарату NASA InSight пасьля пасадкі на Марс, 26 лістапада 2018 году
Фота з апарату NASA InSight пасьля пасадкі на Марс, 26 лістапада 2018 году

Сэйсмомэтар на апараце NASA InSight запісаў нешта, што найтхутчэй было марсатрусам — марсіянскім аналягам землятрусу, расказвае Лябараторыя рэактыўнага руху Нацыянальнага касьмічнага агенцтва ЗША.

Слабы сэйсьсмічны сыгнал, запісаны 6 красавіка (на 128 дзень місіі InSight), верагодна, паходзіць зь сярэдзіны плянэты і выразна адрозьніваецца ад таго, як сэйсмограф бачыць фонавы марсіянскі вецер або рух маніпулятара апарата.

Паходжаньне сыгналу яшчэ ўдакладняецца, але навукоўцы перакананыя: гэта пачатак марсіянскай сэйсмалёгіі. InSight прадоўжыў адсочваць сэйсьмічную актыўнасьць на Марсе. Слабейшыя сыгналы, падобныя да марсатрусаў, фіксаваліся і да таго (14 сакавіка), і пасьля (10 і 11 красавіка).

У адрозьненьне ад Зямлі, на Марсе і на Месяцы (дзе месяцатрусы фіксавалі ў 1970-х) няма руху тэктанічных плітаў. Але штуршкі здараюцца ад няспыннага працэсу астываньня і сьцісканьня плянэтарных маштабаў.

Місія InSight — ня столькі фіксаваньне марсатрусаў, колькі дасьледаваньне ўнутранай пабудовы Марсу, тэмпэратуры і хімічнага саставу, якое дапаможа зразумець мэханізм фармаваньня плянэты і яе гісторыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG