Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны карабель Ілана Маска ўпершыню прыстыкаваўся да МКС


Crew Dragon

Касьмічны карабель Crew Dragon амэрыканскай прыватнай карпарацыі SpaceX упершыню прыстыкаваўся ў нядзелю да Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС). Жывая трансьляцыя стыкоўкі вялася ў Youtube-канале амэрыканскага аэракасьмічнага агенцтва NASA.

Стыкоўка вялася ў цалкам аўтаматычным рэжыме — на борце карабля няма экіпажу. NASA адзначае, што гэта першы касьмічны карабель, пабудаваны і кіраваны прыватнай камэрцыйнай кампаніяй, які прыстыкаваўся да МКС. Карабель правядзе на арбіце каля тыдня, пасьля чаго адправіцца назад на Зямлю.

Crew Dragon быў запушчаны з касмадрому на мысе Канавэрал у суботу. Калі місія пройдзе пасьпяхова, ужо летам на гэтым самым караблі да МКС выправяцца астранаўты. Паводле плянаў NASA, Crew Dragon кампаніі Ілана Маска і яго канкурэнт — прыватны карабель Boeing, запуск якога заплянаваны на гэты год, павінны замяніць для амэрыканскай касманаўтыкі распрацаваныя ў 60-я гады XX стагодзьдзя расейскія караблі «Саюз» пры дастаўцы астранаўтаў на МКС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG