Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія SpaceX адклала першы палёт на Марс да 2020 году


Ілан Маск
Ілан Маск

Кампанія амэрыканскага прадпрымальніка Ілана Маска SpaceX адклала першы палёт на Марс на два гады. Запуск цяпер заплянаваны на 2020 год.

У карпарацыі растлумачылі, што ім патрабуецца больш часу і рэсурсаў для разьвіцьця праграмы экіпажаў і стварэньня цяжкай ракеты-носьбіта. Першы пуск такі ракеты заплянаваны на лета гэтага году. Летась Маск прадставіў плян калянізацыі Марса, які мяркуе ажыцьцявіць у найбліжэйшае дзесяцігодзьдзе.

Да 2020 году касьмічнае агенцтва NASA рыхтуецца запусьціць яшчэ адзін марсаход. У тым жа годзе плянуецца адпраўка апарату ад праграмы ExoMars — сумеснай місіі расейскага агенцтва «Роскосмос» і Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG