Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБК: Масква і Кіеў дамовіліся пра абмен палоннымі па формуле «33 на 33»


Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў
Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў

Улады Расеі і Ўкраіны папярэдне дамовіліся аб абмене 33 расейцаў на 33 украінцаў, паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на свае крыніцы.

Ці ёсьць ў сьпісе зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў, суразмоўцы РБК сказаць пакуль не могуць.

Раней у чацьвер расейскі адвакат Валянцін Рыбін паведаміў ТАСС, што трое грамадзян Расеі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны, праходзяць працэдуру афармленьня абмену. Напярэдадні, са словаў адваката, стала вядома, што ў расейскую турму «Лефортава» этапаваныя восем грамадзян Украіны, якіх, як мяркуецца, рыхтуюць да абмену.

  • Украіна лічыць, што ў Расеі незаконна ўтрымліваюцца каля 150 грамадзян краіны — столькі чалавек было ў сьпісе на абмену грамадзянамі, складзеным у ліпені ўпаўнаважанымі па правах чалавека з боку дзьвюх краінаў.
  • Самыя вядомыя зьняволеныя ў дакумэнце — абвінавачаны ў тэрарызме рэжысэр Алег Сянцоў, абвінавачаныя ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях на баку чачэнскіх сэпаратыстаў Мікалай Карпюк і Станіслаў Клых, і 24 члены экіпажаў захопленых расейскімі памежнікамі вайсковых карабелаў. Склад расейскага сьпісу на абмен не раскрываецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG