Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на расейскім палігоне мог адбыцца пры спробе падняць ракету, якая ўпала ў мора пасьля няўдалага старту


Ракета «Буревестник», відэа Мінабароны РФ
Ракета «Буревестник», відэа Мінабароны РФ

Выбух на марскім палігоне Нёнакса ў Архангельскай вобласьці 8 жніўня мог адбыцца не непасрэдна падчас выпрабаваньняў расейскай зброі, а пры спробе падняць з марскога дна ракету зь ядзернай сілавы устаноўкай.

Гэтую вэрсію выказалі ў сваім расьсьледаваньні журналісты Радыё Свабода. І яе падтрымлівае амэрыканскі тэлеканал CNBS, які спасылаецца на дадзеныя амэрыканскай выведкі.

Ракета, паводле гэтай вэрсіі, знаходзілася на дне затокі з канца кастрычніка 2018 году. Тады выпрабаваньне ў Нёнаксе прайшло няўдала, і ракета разам з рэактарам, верагодна, упала ў акваторыю затокі недалёка ад узьбярэжжа.

Па вэрсіі дасьледнікаў, на пачатку жніўня 2019 г. была зробленая спроба падняць ракету, зьняць зь яе рэактар і ўтылізаваць ядзерную ўстаноўку і самую ракету.

Але нешта, мабыць, пайшло ня так і падчас падыманьня ракеты з дна адбыўся выбух паліва ў яе стартавай ступені — мяркуюць дасьледнікі.

У выніку выбуху на палігоне ў Архангельскай вобласьці 8 жніўня загінулі як мінімум пяць супрацоўнікаў дзяржаўнай карпарацыі «Росатом». Расейскае міністэрства абароны не раскрыла падрабязнасьцяў выпрабаваньняў.

«Росатом» настойвае, што гэты выбух адбыўся падчас працы з рэактыўнай устаноўкай. «Росгидромет» паведаміў, што ў дзень выбуху радыяцыйны фон у Северадзьвінску кароткачасова вырас у 16 разоў, але на працягу дня нармалізаваўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG