Пры гэтым многія акцыі ўпалі. Таргі ADDS закрыліся ў Ганконгу, адкрыліся ў Эўропе.
Летась праз порт Клайпеды перавезьлі 769 тысяч тонаў беларускіх грузаў.
Улады Беларусі доўга не давалі статыстыкі ўкладу ІТ-сэктару ў эканоміку Беларусі.
Ад 1 сакавіка 2026 году ў Беларусі вырастуць тарыфы на асобныя жыльлёва-камунальныя паслугі. Адпаведныя рашэньні прынятыя мясцовымі органамі ўлады і апублікаваныя на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале. Павышэньне раней плянавалі з 1 студзеня, аднак перанесьлі на сакавік праз моцныя маразы.
Рашэньне аб прыгарадных чыгуначных зносінах паміж Віцебскам і Смаленскам, а таксама Воршай і Смаленскам прынята Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы.
Дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў 2025 годзе склаў 1,8 млрд даляраў.
Міністэрства па падатках і зборах апублікавала інфармацыю аб новых цэнах, якія вытворцы і імпарцёры тытуню выставяць курцам з 1 сакавіка. Яны вырастуць амаль на ўсе віды.
Мэты санкцыяў ЭЗ — пазбавіць рэжым Лукашэнкі даходаў і зьменшыць яго магчымасьці дапамагаць расейскай агрэсіі супраць Украіны, а ня зьвесьці да нуля гандаль Беларусі і ЭЗ — тлумачыць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
У Беларусі ў пачатку 2026 году растуць цэны і падае памер заробкаў і сацыяльных выплат.
Пры гэтым у Беларусі застаецца высокай інфляцыя.
Пра гэта гаварылася на перамовах з дэлегацыяй гэтай афрыканскай дзяржавы.
20 лютага Вярхоўны суд ЗША прызнаў неадпаведнымі Канстытуцыі краіны маштабныя гандлёвыя тарыфы, уведзеныя прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
Уладзіслаў Уласюк, упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях санкцыйнай палітыкі, патлумачыў у артыкуле на сайце «Європейська правда», што стаіць за нядаўнімі ўкраінскімі санкцыямі супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У Польшчы дзейнічае 7093 кампаніі, у якіх адным з акцыянэраў (ці канчатковых бэнэфіцыяраў) зьяўляецца беларуская фірма ці грамадзянін Беларусі. Такія зьвесткі па стане на 9 студзеня 2026 году прыводзіць Цэнтар эканамічнай інфармацыі Польшчы.
Беларусы, якія жывуць у краінах ЭЗ, могуць падтрымаць сваімі падаткамі беларускія ініцыятывы або суайчыньнікаў, якія зараз у цяжкім становішчы.
18 лютага на таргах, якія адбыліся на пляцоўцы «Белрэалізацыя», прадалі вінзавод у вёсцы Ілава Мядзельскага раёну. Прадпрыемства спрабавалі прадаць цягам мінулага году ўжо некалькі разоў.
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплянаныя ўрадам. Цэны ў Беларусі за першы месяц 2026 году вырасьлі на 0,5%.
З фактаў і лічбаў, прыведзеных Лукашэнкам на нарадзе з урадам, вынікае, што беларуская сацыяльная мадэль не працуе. Жорсткі ціск на выканаўчую вэртыкаль не дае эфэкту. Аднак мяняць гэтую мадэль уладар ня будзе, бо яна ёсьць аптымальнай для ўтрыманьня ўлады.
Урад краіны зацьвердзіў пералікі праектаў, якія ўвойдуць у Дзяржаўную праграму інавацыйнага разьвіцьця да 2030 году.
ВУП Беларусі ў студзені 2026 году ўпаў на 1,2 працэнта ў параўнаньні з студзенем мінулага году.
Аляксандар Лукашэнка прыехаў на падвядзеньне вынікаў дзейнасьці Савету міністраў Беларусі ў 2025 годзе і заявіў, што Беларусь знаходзіцца пад моцным ціскам «і з усходу, і з захаду».
У МЗС Беларусі прайшлі перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнай карпарацыі разьвіцьця Афганістану.
Імкліва расьце пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць, у тым ліку замежная — зь беларускімі прадпрыемствамі не разьлічваюцца за тавары і паслугі.
9 лютага Лукашэнка чарговы раз выказаўся пра беларускую навуку. Маўляў, грошы будуць для навукі толькі тады, калі ёсьць вынік. Паглядзелі, чым скончылася гісторыя стварэньня беларускага электрамабіля і зь якім вынікам.
Прычына — спад у перапрацоўчай прамысловасьці Беларусі.
Для пэнсіянэраў і людзей, занятых у эканоміцы, плата за цяпло ў студзені ў параўнаньні зь сьнежнем узрасла нязначна.
Каля 60 працэнтаў платнікаў падатку на звышдаходы ў Беларусі — жыхары Менску.
Вядомая служба аплаты адключыла падтрымку беларускіх спажыўцоў.
У параўнаньні з 2024 годам беларускі экспарт тавараў у краіны ЭЗ зьнізіўся летась утрая, імпарт тавараў у Беларусь з ЭЗ — на 40%. У параўнаньні з 2021 годам таварны экспарт Беларусі ў ЭЗ зьменшыўся амаль у 14 разоў. Пра гэта сьведчаць сьвежыя зьвесткі, апублікаваныя Эўрастатам.
Прэзыдэнт Нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозьнікаў Літвы Linava Эрландас Мікенас заявіў, што страты літоўскіх перавозьнікаў ад затрыманьня грузавікоў у Беларусі набліжаюцца да 100 мільёнаў эўра.
Беларускія заробкі забясьпечваюць выжываньне, але не даюць магчымасьці назапашваць ці інвэставаць — кажа эканаміст, кіраўнік праекту «Кошт ураду» Ўладзімер Кавалкін, камэнтуючы дадзеныя Белстату пра дынаміку і разьмеркаваньне заробкаў.
Агулам цэны ў Беларусі за першы месяц году вырасьлі на 0,5%. Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплянаныя ўрадам.
Карыстальнікі сацыяльных сетак абурыліся цэнамі на айчынныя цукеркі ў Беларусі: многія сягаюць 50 рублёў за кіляграм. Паглядзелі, як адрозьніваюцца цэны на айчынныя і імпартныя ласункі і ці ёсьць розьніца ў іх складзе.
Дырэктар прадпрыемства лёгкай прамысловасьці разам з уладальнікам камэрцыйнай структуры скралі 1,4 млн. рублёў, паведамілі ў МУС Беларусі.
Скарга жыхаркі Карэліцкага раёну Тацьцяны ў TikTok дапамагла захаваць краму «Родны Кут», якая абслугоўвала жыхароў Ярэмічаў і суседніх вёсак.
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплнваныя ўрадам.
Улады Кубы ў панядзелак папярэдзілі міжнародныя авіякампаніі, якія робяць рэйсы ў краіну, што да аўторка на востраве скончацца запасы авіяцыйнага паліва.
Праект новага, 20-га пакету санкцый Эўразьвязу супраць Расеі прадугледжвае поўную забарону на марскія паслугі, зьвязаныя з пастаўкамі расейскай нафты.
Белстат апублікаваў дадзеныя дасьледаваньня аб разьмеркаваньні колькасьці работнікаў па памерах заробкаў.
Гасьцініцу ў самым цэнтры мястэчка ўжо спрабавалі прадаць за поўны кошт, але ахвочых не знайшлося.
Пастанова ўраду зьмяніла цэны на алькаголь, мацнейшы за 28%.
У банку папярэдзілі коіентаў, якія сэрвісы могуць быць недаступныя.
Кіраўнікі дзяржаўных дарожна-будаўнічых арганізацыяў бралі з пастаўнікоў тэхнікі хабары сумай да 12 тысяч рублёў, паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі.
Паводле ранейшага пляну Лукашэнкі, тарыфы павінны былі вырасьці яшчэ ў студзені.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі ў 2025 годзе ня вельмі вялікае — прыкладна $1.5 млрд, але пакрыць яго можна будзе толькі пра дапамозе Расеі і дзякуючы ёй, мяркуе эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі.
З такой заявай выступіў першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Лукашэвіч.
У лік найбуйнейшых фірмаў Літвы зь беларускімі каранямі трапілі тры ІТ-кампаніі і мясакамбінат.
У чацьвертым квартале 2025 году ў Беларусі зьнізіўся абарот раздробнага гандлю, павялічыліся запасы тавараў у гандлі.
Загрузіць яшчэ